Вучыць і вучыцца. ПРА ГЭТА ГАВАРЫЛАСЯ Ў ПАСЛАННІ ПРЭЗІДЭНТА

У Пасланні Прэзідэнта краіны да беларускага народа і Нацыянальнага сходу вызначаны арыенціры эканамічнага і сацыяльнага развіцця нашай краіны на бліжэйшы час.
Пастаўлены новыя канкрэтныя задачы і перад педагогамі. У беларускіх настаўнікаў з’явілася шмат тэм для роздуму і стымул не толькі даваць новыя веды дзецям, але і вучыцца, удасканальвацца ў прафесіі самім. Прэстыж нашай прафесіі залежыць ад нас, педагогаў.
Значная роля ў фарміраванні асобы вучня адводзіцца ўзаемадзеянню школы і сям’і як важнаму складніку якаснага навучання ў спалучэнні з дастойным выхаваннем падрастаючага пакалення. Неабходна наладзіць яшчэ больш цеснае супрацоўніцтва паміж настаўнікам, вучнем і яго сям’ёй. Бацькі і педагогі – галоўныя выхавальнікі.
Як педагог і кіраўнік навучальнай установы лічу надзвычай важнай дзяржаўную падтрымку маладых спецыялістаў. Прымаемыя і новыя меры, стымулы, упэўнена, дазволяць вырашыць праблему забяспечанасці, у тым ліку і Ляхавіцкага раёна, неабходнымі кваліфікаванымі спецыялістамі, сярод іншых – і педагагічнымі кадрамі. Бясспрэчна, вельмі важна, з аднаго боку, не згубіць усё тое станоўчае, што маем, а з другога, – не спыняцца на дасягнутым і крочыць у ногу з часам.
Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ,
дырэктар СШ № 2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *