Самая здаровая сям’я

У Брэсцкай вобласці аб’яўлены прыём заявак на ўдзел у конкурсе “Самая здаровая сям’я-2016”. Галоўная мэта конкурсу – папулярызацыя традыцый і сямейных каштоўнасцей, якія садзейнічаюць здароваму ладу жыцця.
У конкурсе “Самая здаровая сям’я” прапануецца паўдзельнічаць усім жадаючым жыхарам горада Ляхавічы і раёна, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей. Журы будзе ацэньваць сем’і па некалькіх крытэрыях. Удзельнікі павінны паказаць, што гігіена іх быту, працы і адпачынку адпавядаюць прынцыпам здаровага ладу жыцця. Вельмі важным момантам з’яўляецца адмова ад шкодных звычак, заняткі ў сям’і фізкультурай і спортам.
Конкурс пройдзе ў два этапы. Прыём заявак на ўдзел у раённым або гарадскім туры аб’яўлены з 1 красавіка і працягнецца да 30 чэрвеня. Абласны этап пройдзе з   1 ліпеня па 22 верасня. Плануецца, што ў фінал конкурсу выйдзе не менш трох прадстаўнікоў ад кожнага раёна.
Узнагароджванне пераможцаў пройдзе 22 верасня ў Брэсце на адкрыцці ХХІІ Міжнароднай выставы-кірмашу “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця”. Самая здаровая сям’я рэгіёна атрымае 9 мільёнаў рублёў, за другое і трэцяе месцы – па 6 мільёнаў і 5 мільёнаў рублёў адпаведна. Таксама каштоўнымі прызамі будуць заахвочаны яшчэ тры сям’і, якія найбольш ярка заявяць пра сябе падчас конкурсу.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Юбілейная, 19, каб. № 10. Па ўсіх хвалюючых пытаннях звяртацца па тэлефоне 6-22-68.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *