Гуляй, Ураджайная!

У апошнюю суботу чэрвеня галоўнай дзеючай асобай тэатралізаванага свята “Гуляй, вёска” стала Ураджайная і яе бліжэйшыя  вёскі-суседкі. Пачатак святкавання быў незвычайны – перад мясцовымі жыхарамі свае ўменні і навыкі падчас паказальных выступленняў прадэманстравалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

На  свяце ўшаноўвалі            пачэсных гасцей, якіх было нямала. Сярод іх – старэйшая жыхарка 102-гадовая Марыя Тумаш і самы маленькі вясковец Арцём       Махнач.

Аднавяскоўцы ўшаноўвалі   сямейную пару  Таццяны і Уладзіміра Зелянко, якія адзначылі сярэбранае вяселле. Ёсць чаму павучыцца ў іх маладажонам  Марыне і Аляксею Дзянейка, Вікторыі і Сяргею Багдановічам. Апладысментамі і падарункамі сустракалі  гаспадароў лепшых падворкаў – Святлану Ціцікшу і Івана Пабягайлу з Ураджайнай, Наталлю Лашук з Каранёў,  Ларысу Сідор з Тумашоў, Валянціну Равінскую з Флер’янова, Наталлю Мацюшка з Бажкоў,  Леака-дзію Алейнікаву з Дайнякоў.

Словы асаблівай удзячнасці і пашаны былі сказаны ў адрас Святланы Сідор, якая прызнана лепшай малаказдатчыцай.

Цэлы дзень над Ураджайнай гучалі музыка, смех і віншаванні. А цудоўны настрой песнямі, гумарэскамі стварылі  вяскоўцам  сама-дзейныя артысты з Ураджайнінскага ЦСДК і госці – ансамбль песні “Ліпавы мёд”  Стайкаўскага СДК. Спонсарскую дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказаў СВК “Шлях новы”.

Ларыса ЯСЕВІЧ,
дырэктар Ураджайнінскага цэнтральнага сельскага Дома культуры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *