Размеркаванне, дыплом, развітанне. Чарговы выпуск Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа адбыўся. Маладых спецыялістаў-аграрыяў чакаюць у сельгаспрадпрыемствах рэспублікі

Выпускнікі  агранамічнага і заатэхнічнага аддзяленняў ЛДАКа (навучэнцы аддзялення ветэрынарнай медыцыны і плодаагароднікі развіталіся з каледжам  яшчэ ў красавіку) гэтымі днямі пераадолелі апошнюю прыступку да атрымання дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі – здалі дзяржаўныя экзамены. Такія  іспыты – своеасаблівае падвядзенне вынікаў вучобы і практыкі. Выпускнікі  паказалі добрыя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі перад строгай камісіяй  на чале з загадчыкам лабараторыі РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве” Сяргеем Халецкім. 7 будучых аграномаў і заатэхнік прэтэндавалі на чырвоныя дыпломы  і атрымалі іх. Сёлета падчас экзаменаў  пастаўлена нямала высокіх адзнак, у тым ліку “дзясятак” і “дзявятак”.

Дарэчы, пераважная большасць з 53-х сёлетніх выпускнікоў, як і іншыя навучэнцы каледжа, атрымлівалі  сярэднюю спецыяльную адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў.   Яны, акрамя гарантаванага працоўнага  месца па спецыяльнасці, скарыстаюцца і іншымі льготамі як маладыя спецыялісты сельскай гаспадаркі.
У апошні дзень чэрвеня ў каледжы адбыўся выпускны баль.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *