Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 ліпеня 2016 г. № 623 Аб унясенні змяненняў у рашэнне ад 20.06.2016 № 552

На падставе артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб  мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
унесці ў рашэнне ад 20.06.2016 № 552 “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў” змяненні, выклаўшы яго ў наступнай рэдакцыі:
1. Забараніць на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ў наступных месцах: на адлегласці менш за 20 метраў ад будынкаў  Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, суда Ляхавіцкага раёна, пракуратуры Ляхавіцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама.
2. Аддзелу ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама:
2.1.забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
2.2.прыняць меры па папярэджанні правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у забароненых для гэтых мэт месцах.
3. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама размясціць данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і на інтэрнет-старонцы Ляхавіцкага райвыканкама сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
4.Кантроль за выкананнем данага рашэння  ўскласці на  намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама.
Старшыня В. Л. Сельмановіч.
Выконваючы абавязкі кіраўніка справамі І. Г. Маляр.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *