Адзінока пражываючы не значыць адзінокі

Рэспубліканскія, абласныя і раённыя  органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказваюць грамадзянам сацыяльныя  паслугі і дапамогу згодна палажэння аб парадку і ўмовах іх прадастаўлення. Зацверджаны  пералік бясплатных  сацыяльных паслуг. Каб зразумець, хто мае права на іх атрыманне, неабходна ведаць, хто адносіцца да той ці іншай катэгорыі грамадзян.

Непрацаздольны грама-дзянін – гэта чалавек, які дасягнуў пенсійнага ўзросту на агульных падставах (жанчыны – ад 55 гадоў і больш, мужчыны адпаведна ад 60 гадоў), інваліды І і ІІ груп, дзеці ва ўзросце да 18 гадоў.  Адзінокія — непрацаздольныя грамадзяне, якія не маюць працаздольных членаў сям’і,  абавязаных па закону іх утрымліваць. Адзінока пражываючыя – непрацаздольныя грамадзяне, якія пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям’і,  абавязаных іх даглядаць. Малазабяспечаныя – грамадзяне, якія па аб’ектыўных прычынах маюць сярэднедушавы даход ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Цяпер на ўліку ў Ляхавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяцца 692 адзінокіх і 3420 адзінока пражываючых непрацаздольных грамадзян.

Адзінокім малазабяспечаным пажылым грамадзянам  ці сямейным парам і адзінокім малазабяспечаным інвалідам І і ІІ групы ці сем’ям, у якіх муж і жонка інваліды  гэтых груп, а таксама адзінока пражываючым  малазабяспечаным пажылым грамадзянам, якія не маюць у Беларусі працаздольных членаў сям’і, хто абавязаны па закону ім дапамагаць, сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца бясплатна.  На ўмовах частковай аплаты сацыяльнымі паслугамі могуць карыстацца адзінокія грамадзяне і пажылыя пары ( муж і жонка) і адзінокія інваліды І і ІІ груп (сем’і, якія складаюцца з інвалідаў гэтых груп) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму, а таксама адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, якія маюць у Беларусі працаздольных членаў сям’і.

Па рашэнні райвыканкама (№ 589 ад 23.11.2004 года) дазволена  бясплатна прадастаўляць сацыяльныя паслугі грамадзянам, чый сярэднедушавы даход не перавышае 110 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму.

Супрацоўнікі Ляхавіцкага ТЦСАН абслугоўваюць 624 непрацаздольных грамадзян, з іх 146 – бясплатна, 455 – на ўмовах частковай аплаты, 23 – поўнай аплаты.  Памер аплаты за сацыяльнае абслугоўванне на даму для кожнага падапечнага разлічваецца індывідуальна і залежыць ад ступені зніжэння рухальнай актыўнасці карыстальніка паслуг і стану камунальна-бытавых выгод у доме грамадзя-ніна.

У аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання  ТЦСАН дзейнічае пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі,  танометраў, мыліц, кіеў, хадункоў для дарослых, прыложкавых столікаў, інвалідных крэслаў-калясак. Гэтыя прадметы выдаюцца бясплатна ў часовае карыстанне (з пачатку 2011 года паслугай скарыстаўся 21 грамадзянін). Каб атрымаць неабходныя сродкі рэабілітацыі, трэба звярнуцца ў цэнтр з заявай, прад’явіць пашпарт, медыцынскую даведку, якая пацвярджае патрэбу менавіта ў гэтым сродку.

Супрацоўнікі цэнтра аказваюць таксама платныя разавыя паслугі гараджанам пенсійнага ўзросту, інвалідам І і ІІ груп. Гэтым з пачатку года скарысталіся 122 чалавекі. Акрамя таго, малазабяспечаныя грамадзяне на падставе даведак аб даходах атрымліваюць гуманітарную дапамогу ў выглядзе  адзення і абутку.

Таісія МАКАРЭВІЧ, загадчыца аддзялення ТЦСАН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *