Маланка за лічаныя гадзіны

Сёлета ў сакавіку на тэрыторыі рынку ў райцэнтры адкрыўся швейны цэх. Такім чынам райпо не толькі захавала сваю
швейную вытворчасць (раней тут шылі неабходнае для гандлю спецадзенне, ручнікі, хусткі, халаты і г.д.), але і пачало аказваць паслугі насельніцтву, прычым даволі запа-трабаваныя.

Як толькі ляхавічане даведаліся, што  тут можна па  прымальных цэнах і за непрацяглы тэрмін зрабіць невялікі рамонт адзення – заказы пасыпаліся адзін за адным. Кліенты прыходзяць, каб замяніць маланку ў спадніцы ці штанах, звузіць ці ўкараціць адзенне, падрубіць шторы і г.д. Па словах  інжынера-тэхнолага Ніны Піліпчук, сярэднямесячная выручка ад аказаных насельніцтву паслуг у цэху складае  каля мільёна рублёў. Акрамя таго,  вопытны майстар швейнай справы Ніна Піліпчук (у прафесіі больш за 40 гадоў) і швачка  Наталля Зубік па-ранейшаму працуюць і на патрэбы райпо — шыюць спецадзенне.

Па словах Ніны Піліпчук, апошнім часам  колькасць заказаў ад насельніцтва павялічылася, многія з дапамогай швачак спрабуюць даць другое жыццё “старым” рэчам, папулярны і хуткі рамонт адзення. Швейны цэх працуе штодзённа, акрамя суботы і нядзелі. Хаця, магчыма, райпо можна было б перагледзець гэты графік на карысць кліентаў, каб у суботу (для большасці грамадзян  гэта выхадны дзень)  цэх прымаў заказы ад насельніцтва.

Так што, калі ў вас ёсць патрэба ў хуткім, якасным і недарагім рамонце вашага адзення, – спяшайцеся на рынак.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

На здымку: у швейным цэху гаспадараць Наталля Зубік і Ніна Піліпчук

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *