Жніво — гэта дарога

У гарачы час адказных сельскагаспадарчых кампаній многія праблемы абвастраюцца шматразова. На жаль, як сведчыць практыка мінулых гадоў, менавіта ў гэты час адзначаецца нямала фактаў парушэння патрабаванняў аховы працы, не забяспечваецца ў поўнай меры рэалізацыя палажэнняў Дырэктывы № 2 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Сярод прычын траўматызму ў сельгасарганізацыях з году ў год застаюцца парушэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, працоўнай і вытворчай дысцыпліны (у тым ліку кіраванне тэхнікай у стане алкагольнага ап’янення) і г.д.

Сёлета з 18 ліпеня па 18 жніўня ў краіне праводзіцца месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы. Падчас яго Дзяржаўтаінспекцыяй будуць арганізаваны праверкі захаванасці ўраджаю пры перавозцы, ажыццёўлены шэраг мерапрыемстваў па папярэджанні і спыненні раскрадання гаруча-змазачных матэрыялаў. Асаблівая ўвага будзе надавацца стану тэхнікі (дарэчы, сёлета ўсе сельгаспрадпрыемствы ўжо былі абследаваны супрацоўнікамі АДАІ на своечасовасць праходжання дзяржтэхагляду транспартных сродкаў) і фізічнаму стану вадзіцеляў і трактарыстаў. Усе ўдзельнікі ўборачнай перад тым, як сесці за руль, павінны абавязкова прайсці медыцынскі агляд.

Першыя рэйды ДАІ, праведзеныя ў час жніва, сур’ёзных парушэнняў не выявілі.

Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *