Пра рыжых мурашак, кусты-чырванакніжнікі і інтарэс да экалогіі

Рэспубліканскі юніёрскі конкурс “Квітней, мой лес!”, які праводзіць Мінлясгас, з кожным годам прырастае новымі прыхільнікамі. Не выключэнне і нашы юныя землякі. Сёлета яны не проста ўдзельнікі, а пераможцы. У намінацыі “Экалогія лясных жывёл” першае  месца за даследаванне паводзін рыжых мурашак  прысуджана   вучаніцы 9 класа Жарабковіцкай СШ Вользе Войтуль (настаўніца Галіна Бунель). Дзесяцікласнік СШ № 2  Кірыл  Сцепаненка (Таццяна Доруш, Наталля Ланкуць, Тамара Васько) удастоены ”бронзы” за раскрыццё тэмы пра балотныя кусты-чырванакніжнікі. Рабяты  атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.
Дарэчы, у абласным этапе ад нашага раёна было заяўлена пяць даследчых работ, з іх тры сталі пераможцамі абласнога тура. У намінацыі “Устойлівае лесакіраванне” лідзіраваў Кірыл Сцепаненка. У “Экалогіі  лясных раслін” адзначана першым месцам работа  школьніцы з  Жарабковіцкай СШ  Дар’і Каляда, трэцяе месца ў   Карыны Вялічка і  Дзіяны Капуза з СШ№2.  А ў   намінацыі “Экалогія лясных жывёл” трэцяе месца раздзялілі даследаванні  Вольгі Войтуль і рабят з   СШ № 1 Кацярыны Козел і Ільі Кавальчука.
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара лясгаса.
Фота з сайта лясгаса.

One thought on “Пра рыжых мурашак, кусты-чырванакніжнікі і інтарэс да экалогіі

  • 25/07/2016 в 14:53
    Permalink

    Віншую ўсіх удзельнікаў і пераможцаў рэспубліканскага юніёрскага конкурсу «Квітней, мой лес!»Прыемна, што з кожным годам удзел нашых юных даследчыкаў становіцца больш выніковы.Калі ў мінулым годзе «бронзу» з рэспубліканскага этапупрывязла вучаніца Жарабковіцкай СШ Жаўнярэвіч Дар’я, то ў гэтым годзе ў вучаніцы гэтай жа школы Войтуль Вольгі «золата», яна лідзіравала і на абласным этапе. Дэбютантка Каляда Дар’я, вучаніца 8 класа Жарабковіцкай СШ адзначана дыпломам 3 ступені ў абласным этапе.Спадзяюся, што яна павысіць свой вынік у наступным годзе. Але поспех дзяўчынак гэта і заслуга іх таленавітага педагога, кіраўніка навуковых работ Бунель Галіны Сігізмундаўны. Далейшых поспехаў вам і ўдачы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *