Са святлом, 8 Сакавіка. На тэлефонную лінію, на якой працавала намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Святлана Юрлевіч, звярнуўся жыхар вёскі Меляхі

Амаль кожны зварот землякоў у розныя інстанцыі, на прамыя тэлефонныя лініі ці асабістыя прыёмы, якія праводзяць прадстаўнікі ўлады розных узроўняў, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, тычыцца важнай для заяўніка тэмы і патрабуе дасканалага разбіральніцтва.

Але ёсць і звароты, якія закранаюць інтарэсы цэлай вуліцы, шматкватэрнага дома і нават населенага пункта. Так, напрыклад, на . Просьба, здавалася б, звычайная, тычыцца не толькі камфорту вяскоўцаў, але і іх бяспекі – уключыць асвятленне па вуліцы  8 Сакавіка ў Меляхах.
Запыт вяскоўца быў адрасаваны кіраўніцтву Ляхавіцкага раёна электрасетак, на чыім балансе і ў чыёй зоне адказнасці знаходзіцца вулічнае асвятленне аграгарадкоў і вёсак. Па словах начальніка РЭС Віктара Станкевіча, гэту праблему ў раёне электрасетак ведалі. Узнікла яна па прычыне некарэктнай работы апаратуры кіравання вулічным асвятленнем. Спатрэбілася замена некаторых элементаў у азначанай апаратуры, што і было зроблена 24 лістапада брыгадай па рамонце вулічнага асвятлення.
«ЛВ» звязаўся з заяўнікам, які пацвердзіў, што пытанне паспяхова вырашана праз некалькі дзён пасля яго звароту на прамую лінію, і на электраслупах на вуліцы запаліліся ліхтары.
– Двойчы на месяц брыгада выязджае ў населеныя пункты кожнага з васьмі сельсаветаў для ўхілення парушэнняў ці перабояў у асвятленні вуліц. Стараемся своечасова рэагаваць на ўсе заяўкі, якія паступаюць у РЭС, – падкрэслівае Віктар Станкевіч.

Галіна КАНЬКО.