Праверкі пройдуць па плане

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю 15 снежня размешчаны план выбарачных праверак на першае паўгоддзе  2022 года ў Брэсцкай вобласці.

Адбор суб’ектаў у вобласці для ўключэння ў планы выбарачных праверак праводзіўся васямнаццаццю кантралюючымі (нагляднымі) органамі на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. З інфармацыяй аб зацверджаных крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў.
У план уключана 646 праверак у адносінах 506 суб’ектаў гаспадарання, з іх 420 (65 працэнтаў) – праверкі наглядных органаў (пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя). Пры гэтым 104 суб’екты будуць правераны ў рамках сумесных праверак адначасова некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі.
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС –
225 (35 працэнтаў ад агульнай колькасці), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – 97 (15 працэнтаў), Мінпрацы і сацабароны – 86 (13 працэнтаў). Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці плануе правесці 13 праверак.
Трэба адзначыць, што ў план выбарачных праверак уключэнне новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўцы па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадку выключэння праверкі, выключэння са складу выканаўцаў праверкі або пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.
КДК Брэсцкай вобласці.