Прадметна пра надзённае. Рабочы візіт першага намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ў Ляхавіцкі раён выдаўся багатым на адрасы

Першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі з рабочай паездкай пабываў у Ляхавіцкім раёне.


Першай кропкай на маршруце стала наведванне Ляхавіц-
кага аграрнага каледжа, дзе Дзмітрый Гарадзецкі выступіў спікерам на адзіным дні інфармавання насельніцтва. Абмяркоўваючы з працоўным калектывам і навучэнцамі каледжа тэму «Трэнды і новыя накірункі развіцця турызму ў Беларусі», Дзмітрый Гарадзецкі адзначыў:
– Адзін з фактараў паспяховага развіцця турызму ў нашай краіне – ветлівасць і гасціннасць беларусаў, якія рады як айчынным турыстам, так і замежным гасцям. У Беларусі ёсць што паглядзець, чым захапіцца. Тычыцца гэта і Першага рэгіёна, дзе шмат турыстычных аб’ектаў.
Дзмітрый Гарадзецкі спыніўся на асноўных аспектах развіцця турыстычнай галіны Брэстчыны і падкрэсліў, што турызм тая сфера, якая можа і павінна прыносіць прыбытак. У якасці прыкладу: дзясятую частку сусветнага валавага ўнутранага прадукту дае менавіта турызм.
Таксама першы намеснік старшыні аблвыканкама акцэнтаваў увагу, што займацца турыстычным бізнесам у Беларусі выгадна. Дзяржава падтрымлівае тых, хто наладжвае сваю справу ў галіне, якая развіваецца хуткімі тэмпамі. Так, стаўка крэдытавання
турыстычнага бізнесу значна ніжэйшая за спажывецкае
крэдытаванне. Нямала і іншых прэферэнцый. Размова ішла пра развіццё розных сфер турызму.
Акрамя асноўнай тэмы адзінага дня інфармавання, Дзмітрый Гарадзецкі вёў актыўны дыялог з каляджанамі. У прыватнасці, звяртаючыся да будучых спецыялістаў-аграрыяў, першы намеснік кіраўніка Брэстчыны адзначыў, што сённяшнія навучэнцы
выбралі перспектыўную прафесію, якая вельмі запатрабавана ва ўсіх рэгіёнах краіны. А поспехі сельскай гаспадаркі Брэстчыны відавочныя і ў жывёлагадоўлі, і ў раслінаводстве. Гэта стала магчымым дзякуючы
ўкараненню сучасных тэхналогій, кантролю з боку спецыялістаў на ўсіх этапах вытворчасці, не менш важны аспект – лічбавізацыя АПК, пераход да сучасных лічбавых сістэм кіраванне палямі і статкамі. І менавіта маладыя спецыялісты павінны падхапіць эстафету і далей развіваць аграрны сектар краіны.
Акрэслена і тэма кадравай палітыкі, росту заработнай платы.
Дзмітрый Гарадзецкі пабываў на занятках у ЛАКу, пазнаёміўся з вучэбным працэсам, матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа, пацікавіўся замацаваннем выпускнікоў на першым працоўным месцы, геаграфіяй сённяшніх каляджан і тым, як нала-
джана сувязь навучальнай установы з патэнцыяльнымі работадаўцамі.
– У Ляхавіцкім аграрным каледжы вялікі патэнцыял. Тут паспяхова рыхтуюць запатрабаваных спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю. Важна і радуе, што 80 працэнтаў выпускнікоў застаюцца працаваць на Брэстчыне, у аграпрамысловым комплексе. Такія кадры нам вельмі патрэбны, і дзяржава клапоціцца, каб падрыхтоўка спецыялістаў была грунтоўнай і рознабаковай, каб у навучальных установах былі дастойныя ўмовы для вучобы, адпа-
чынку, практыкі, ствараліся сучасныя бытавыя ўмовы. Усё гэта ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, – падкрэсліў першы намеснік старшыні аблвыканкама.
На маршруце Дзмітрыя
Гарадзецкага і аграрныя адрасы. Тэмпы корманарыхтоўкі, захаванне тэхналогіі, якасць і колькасць нарыхтоўваемых кармоў, умовы іх захоўвання, арганізацыя кантролю на ўсіх этапах сельгасработ – асноў-
ныя пытанні, якія Дзмітрый Гарадзецкі абмеркаваў з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіліем Пыжыкам і дырэктарам
ААТ «Жарабковічы» Андрэем Новікам. Закранута і тэма будаўніцтва новай МТФ у гэтай гаспадарцы.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.