На аўтамабільнай дарозе Баранавічы –Ляхавічы, якая праходзіць па тэрыторыі райцэнтра (ад вуліцы Савецкай да Кастрычніцкай) устаноўлены дарожны знак “Абмежаванне максімальнай хуткасці руху 40 кіламетраў у гадзіну”. Знак з’явіўся з-за патэнцыяльнай небяспекі на гэтым участку дарогі: менавіта тут размешчаны два абазначаных нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, бачнасць якіх абмежавана жылымі пабудовамі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы інспектар АДАІ.