Вам прыйшло запрашэнне!
Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.Разам з запрашэннямі выбаршчыкам разашлюць інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах.
На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай СМС. Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. «Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі», – сказаў Мікалай Лазавік.
Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна будзе прадаўжацца да 10 верасня. На 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць, па даных на 26 жніўня, 498 чалавек.
БЕЛТА.

