Звароты патрабуюць павышанай увагі

У КДК Брэсцкай вобласці за 9 месяцаў 2016 года паступіла 1158 зваротаў – на 35 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Павялічылася колькасць вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і службовых асоб КДК, якія паступілі ў ходзе асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні прамых тэлефонных ліній. Звароты, якія паступілі, знаходзяцца на кантролі да канчатковага разгляду пытання або прыняцця адпаведных мер. Асобныя звароты былі вырашаны ў ходзе прыёмаў.

У мэтах павышэння эфектыўнасці работы з насельніцтвам кіраўніцтва і начальнікі структурных падраздзяленняў прынялі ўдзел у 20 пасяджэннях гаррайвыканкамаў вобласці з абмеркаваннем праблемных пытанняў рэгіёна, правялі выязныя асабістыя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі.

Найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска, Баранавічаў, Івацэвіцкага, Брэсцкага, Кобрынскага і Лунінецкага раёнаў. Большасць датычылася пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, жыллёвых пытанняў, а таксама працы і заработнай платы.

Варта адзначыць, што сёлета больш чым удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года ўзрасла колькасць зваротаў, што датычацца камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання тэрыторый. Так, калі за 9 месяцаў 2015 года па ўказанай тэматыцы ў Камітэт паступіла 95 зваротаў, то за гэты ж перыяд 2016 года – 207. Прычым, у 30 з іх выказана незадавальненне грамадзян работай камунальных службаў.

Не страцілі актуальнасці пытанні, якія датычацца органаў выканаўчай улады. Пры гэтым вынікі кантрольных мерапрыемстваў, праводзімых Камітэтам, у шэрагу выпадкаў сапраўды сведчаць пра парушэнні службовымі асобамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў патрабаванняў заканадаўства.

У ходзе разгляду звестак, выказаных у зваротах, якія паступілі і знаходзіліся на кантролі ў КДК з пачатку 2016 года, праведзена 21 праверка. Па выніках разгляду зваротаў 26 службовых і 3 юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 2844 рублі (дэнамінаваных), 51 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 4 вызвалены ад займаемай пасады, узбуджана адна крымінальная справа.

КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *