Палымяны матор
21 кастрычніка ў 23.15 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне каля вёскі Зарытава трактара К-701, які належыць СВК. Калі да месца выкліку прыехалі выратавальнікі, маторны адсек і кабіна трактара былі ахоплены агнём.У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, колы, кабіна. Пацярпелых, на шчасце, няма. Прычына пажару высвятляецца. Вядома, што ўзгаранне адбылося падчас трамбавання сянажнай ямы.
Марына КАСАКОВІЧ, спецыяліст РАНС.

