У лагер – восенню

Не паспеюць засумаваць па роднай школе за час восеньскіх канікулаў, што праходзяць з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна, 147 хлопчыкаў і дзяўчынак з СШ № 2, Крывошынскай, Ліпскай, Начаўскай, Тухавіцкай сярэдніх школ і Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Кожны дзень яны будуць прыходзіць сюды не вучыцца, а адпачываць. У гэтых навучальных установах адкрыты аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем.

Як расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Саракавік, педагогі паклапаціліся, каб адпачынак дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў быў не толькі карысным, але і змястоўным: падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму. Будзе ўсё: экскурсіі, спаборніцтвы, гульні, сустрэчы, конкурсы.

Кошт пуцёўкі ў лагер дзіця на 6 дзён – 30,18 рубля. Бацькам давядзецца заплаціць 8,7, астатняя сума выдаткоўваецца са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Для 20 юных спартсменаў са школ раёна з 31 кастрычніка па 5 лістапада будзе працаваць спартыўна-аздараўленчы лагер у ДЮСШ.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *