Новы год пачынаецца ў верасні

Зразумела, размова — пра год навучальны, пачатак якога ўжо літаральна днямі абвесцяць першавераснёўскія школьныя званкі.

Дарэчы, менавіта 1 верасня ў краіне ўступае ў сілу Кодэкс аб адукацыі, які будзе дакладна рэгуляваць усе адносіны ў адукацыйнай сферы і прадугледжвае нямала новаўвя-дзенняў.

Напярэдадні новага навучальнага года чарговы раз госцем «прамой лініі «ЛВ» будзе начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Іванаўна ЮРЛЕВІЧ. «Прамая лінія» будзе працаваць з 12 да 13 гадзін у чацвер, 25 жніўня, па тэлефоне 2-13-45.

Папярэдне вы можаце задаць пытанні ў сераду ў рабочы час і ў чацвер да 11 гадзін па тэлефонах 2-12-36 (рэдакцыя), 2-18-59 (аддзел адукацыі).

Справаздача з «прамой лініі» будзе надрукавана на старонках «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *