Светлыя мары Святланы

Калі аднойчы ўбачыла работы Святланы Страмавус з саломкі, была ў захапленні. Нібы залатыя, лілеі, амаль што царская карона, пташкі, шкатулкі і кошычкі… Палёт фантазіі і вытанчаная, карпатлівая праца са-праўды таленавітага і творчага чалавека.

А яшчэ яна можа пашыць самую модную рэч, яе вышыванкі — вачэй не адарваць. Святлана прыгожа спявае, пячэ пірагі.

Наогул, здаецца, няма той справы, якую б яна не магла зрабіць. Таму не выпадкова жыхары вёскі Адахаўшчына выбралі Святлану Леанідаўну сваім старастам. З усімі праблемамі яны звяртаюцца да яе і застаюцца задаволенымі, бо ў гэтай рухавай, прыгожай, вельмі тактоўнай і настойлівай жанчыны ўсё атрымліваецца. Як пацвярджэнне гэтаму — дыплом пераможцы абласнога конкурсу сярод сельскіх, пасялковых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва ў намінацыі сярод стараст.

І ў планах і марах старасты Святланы Страмавус наладзіць жыццё вяскоўцаў так, каб яны мелі як мага больш выгод і зручнасцяў. Патрабаванні да ўсіх службаў: выкананне графіка забеспячэння таварамі і прадуктамі, палівам на зіму, бытавое, медыцынскае абслугоўванне і г.д. Не забывае стараста і арганізацыю культурнага жыцця вёскі, як загадчыца СДК сама ладзіць мерапрыемствы,    удзельнічае ў іх. Са Святланай светла на душы.

Аліна ЛАПІЧ

p

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *