Жартаваць, як і спяваць, здольны не кожны

Фота з архіва РЦССН.

КВЗ набывае ўсё больш  прыхільнікаў і сярод маладых ляхавічан. Хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ №1 летась “дажартаваліся” да сталічных прыступак, дзе прадстаўлялі  Брэсцкую вобласць на IV рэспубліканскім турніры па гульні КВЗ.

І калі раней за статус лепшых у раёне змагаліся  ўсяго некалькі каманд, то напрыканцы  лістапада  на сцэне гарадскога Дома культуры  іх з устаноў адукацыі  сабралася 11. Тут пры аншлагу праходзіў раённы фестываль КВЗ “Маладым усюды ў нас дарога”. Набыць на яго білет лічылася вялікай удачай.
Сярод  каманд-удзельніц былі тыя, што толькі робяць першыя крокі ў гульні, і тыя, што ўжо  маюць пэўны  вопыт. Артыстычна і крэатыўна  яны жартавалі на тэму сваіх інтарэсаў, спаборнічалі ў знаходлівасці і кемлівасці. Усе імкнуліся прэзентаваць сябе ярка, воб-разна і арыгінальна. Таму журы вырашыла вызначыць толькі лепшых  кавээншчыка і кавээншчыцу.  Імі сталі Мікіта Зайцаў з каманды “Кампраміс” (СШ № 1) і Юлія Голя з каманды “Дзіма і 5Д” (Начаўская СШ). У намінацыі     “Лепшы жарт”  перамагла каманда “Форс-мажор” (гімназія).
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *