Каб печ грэла, а не гарэла

Чарговы ацяпляльны сезон не за гарамі.  У мінулым выратавальнікам даводзілася 10 разоў выязджаць на тушэнне пажараў, звязаных з пячным ацяпленнем.  Увогуле, менавіта па гэтай прычыне адбываецца 80 працэнтаў ад агульнай колькасці вогненных здарэнняў. На жаль, печы разам з крыніцай камфорту і цяпла з’яўляюцца і крыніцай павышанай пажарнай небяспекі. Большасць ня-шчасцяў, як паказвае практыка, адбываецца па віне гаспадароў дамоў, якія парушаюць элементарныя правілы бяспекі.

Каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый, супрацоўнікі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду перад пачаткам  ацяпляльнага сезона абследуюць жылыя дамы, у якіх выкарыстоўваецца пячное ацяпленне.  І не толькі для таго, каб выявіць тыя ці іншыя парушэнні, але і каб даць належныя рэкамендацыі па іх выпраўленні і чарговы раз нагадаць правілы пажарнай бяспекі. Абавязкова перад наступленнем халадоў печы трэба дасканала праверыць і адрамантаваць. Адлегласць ад печы да згараемых канструкцый павінна складаць не менш за 70 сантыметраў. На працягу ацяпляльнага сезона праз кожныя 3 месяцы неабходна ачышчаць дымаход, бо несвоечасовая ачыстка прыводзіць да вя-лікай колькасці  сажы, а гэта, у сваю чаргу, змяншае цягу і пагражае пажарам. Каб пазбегнуць узгарання драўлянай падлогі ад выпаўшага вуголля, неабходна перад дзверцамі печы на падлозе прыбіць металічны ліст памерам не менш як 50 на 70 сантыметраў.

Пры эксплуатацыі печаў катэгарычна забараняецца распальваць іх лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі (бензін, газа і г.д.), пакідаць запаленую печ без нагляду, кідаць у агонь выбухованебяспечныя і іскраўтваральныя прадметы.

Варта памятаць яшчэ пра адну небяспеку – чадны газ. Ён з’яўляецца тады, калі паліва поўнасцю не згарэла, а засланку печы  ўжо зачынілі, каб захаваць цяпло.  Пры вялікай яго канцэнтрацыі чалавек можа загінуць за некалькі хвілін.

Толькі выконваючы ўсе правілы супрацьпажарнай бяспекі вы захаваеце свой дом ад пажару,  жыццё сабе і сваім блізкім. А ўстаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік  дапаможа вам у гэтым.

Дзмітрый СОКАЛ,
інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *