Камунальныя паслугі па новых тарыфах

Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага ка-мітэта  ад  9 чэрвеня 2011 г. № 578 “Аб рэгуляванні цэн (тарыфаў)” 3 ліпеня 2011 г. устаноўлены тарыфы на паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў, аказваемых насельніцтву: фіксаваны – 7000 рублёў за 1 кубічны метр; які забяспечвае               поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных      затрат, што прымяняецца для разліку з насельніцтвам – 20 000 рублёў за 1 кубічны метр.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 ліпеня 2011 г. № 1031 “Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 138” для насельніцтва з 1 жніўня 2011 г. устаноўлены тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння – 47804,1 руб. за 1 Гкал.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 г. № 1153 “Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999 г. № 1332 і ад 4 лютага 2011г. г. № 138” устаноўлены для насельніцтва з 1 ве-расня 2011 г. тарыф на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў у памеры 340 рублёў у месяц за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання;

тарыфы на камунальныя паслугі ў наступных памерах: на халоднае водазабеспячэнне – 585 рублёў за           1 куб. метр, на каналізацыю – 305 рублёў за 1 куб. метр.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *