Ведаць і выконваць

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства. У большасці выпадкаў  вогненныя здарэнні з’яўляюцца вынікам няўважлівасці і  грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэ-джання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 па 28 лютага ў рэспубліцы праводзіцца акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Акцыя пройдзе ў 4 этапы. На першым работа будзе весціся на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 1 па 10 лютага выратавальнікі раскажуць аб прычынах узнікнення пажараў, пра меры недапушчэння вогненных здарэнняў, навучаць правільна дзейнічаць.
З 13 па 20 лютага мерапрыемствы акцыі перамесцяцца  ў Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Пра гэта навучэнцам раскажуць падчас прафілактычнай размовы, тэматычных гульнявых праграм і дыскатэк. З 21 па 27 лютага выратавальнікі сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый. Эксплуатацыя электраабсталявання, пячнога ацяплення, алгарытм дзеянняў пры надзвычайных здарэннях, выкарыстанне пярвічных сродкаў пажаратушэння, неабходнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія будуць асвятляцца падчас акцыі.
Фінальны этап пройдзе 28 лютага ў месцах масавага знаходжання людзей. Выратавальнікі правядуць конкурсы і віктарыны на лепшае веданне асноў бяспечных паводзін.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік Ляхавіцкага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *