З пашанай. Прафсаюзы падзякавалі землякам за нераўнадушнасць і пашану да памяці пра герояў Вялікай Айчыннай, за вялікую і шматгранную работу па патрыятычным выхаванні моладзі

Прафсаюзныя граматы – «Сівізне»...

Рэспубліканскі мемарыяльны комплекс “Курган Славы” ў маі 2015 года сустрэў 70-гадовы юбілей Вялікай Перамогі ў  новым абліччы,  зазіхацеў агнямі ілюмінацыі.   Зроблена вельмі многа – з пашанай і з любоўю.  І ажыццяўленне праекта працягваецца. У планах – пошук  ваеннай тэхнікі, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў  баях.  Экспанаты будуць  рэстаўрыраваны і выстаўлены каля падножжа  Кургана Славы ў музеі пад адкрытым небам.  Уся гэта рэканструкцыя і далейшае  добраўпарадкаванне рэспубліканскага мемарыяла  праведзена па ініцыятыве і за кошт сродкаў  Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А значыць, кожнага члена  прафсаюза, у тым ліку і нас з вамі, шаноўныя землякі, – усіх, хто мае  дачыненне да самага масавага грамадскага аб’яднання краіны.

Па выніках 2016 года лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне” стала і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за работу па патрыятычным выхаванні грамадзян, адной з яркіх старонак якой стала маштабная рэканструкцыя Кургана Славы.

Дарэчы, мемарыяльны комплекс “Курган Славы” – не адзіны аб’ект, над якім узялі шэфства прафсаюзы. У кожнай вобласці выбраны свае знакавыя месцы. На Брэстчыне – гэта брацкая магіла на месцы былога лагера-шпіталя “Рэвір” у Брэсце. І на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна дзясяткі помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл – сведкаў падзей Вялікай Айчыннай. Нашчадкі герояў беражліва захоўваюць памяць пра герояў.

Вахты мужнасці, месячнікі па добраўпарадкаванні, рэстаўрацыя помнікаў – у імя подзвігу як даніна пашаны і памяці. Словы ўдзячнасці землякам, якія аказваюць матэрыяльную дапамогу ў рэканструкцыі, рэстаўрацыі, рамонце помнікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна, прагучалі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Святланы Курэц на ўрачыстым сходзе з удзелам прафсаюзных актывістаў. Яна ўручыла граматы аб’яднання шэрагу арганізацый. За актыўны ўдзел у рэстаўрацыі помнікаў і добраўпарадкаванні месцаў пахавання воінаў і мірнага насельніцтва, загінуўшых у гады вайны, у вёсках Сваятычы, Пірштукі, Канюхі, аграгарадках Жарабковічы і Падлессе ўзнагароджаны ААТ “Жарабковічы”. Свой уклад у добраўпарадкаванне помнікаў унеслі ПВГУП “БелГранітСэрвіс”, ПУП “Шумілаў”. Сярод узнагароджаных і калектыў раёнкі. Рамонт помніка ў аграгарадку Дарава ажыццёўлены, дзякуючы «Ляхавіцкаму весніку».

Грамат раённага аб’яднання прафсаюзаў за патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення ўдастоены аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, хор народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Сівізна”, за плённую работу па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раёна – метадыст раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Наталля Скрыпнік.

Летась было падпісана раённае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, раённым саветам ветэранаў і райкамам ГА БРСМ. Вынікі яго работы таксама былі абмеркаваны падчас сустрэчы прафсаюзнага актыву.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

...ПУП «Шумілаў», ААТ «Жарабковічы», рэдакцыі «ЛВ».


One thought on “З пашанай. Прафсаюзы падзякавалі землякам за нераўнадушнасць і пашану да памяці пра герояў Вялікай Айчыннай, за вялікую і шматгранную работу па патрыятычным выхаванні моладзі

  • 02/02/2017 в 12:23
    Permalink

    актыўныя, нераўнадушныя. Адным словам — малайцы! Буду ведаць, што помнік у Дарава адрамантаваны на сродкі раёнкі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *