Пра газ і пра клас

Слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння Аляксандр Мелехавец   (на здымку) за амаль чвэрць стагоддзя настолькі дасканала вывучыў сваю справу, што, здаецца, па незаўважных для іншых прыкметах можа вызначыць непаладкі ў рабоце газавых сістэм. Абслугоўванне, настройка і рэгуліроўка газа- і шафаразмеркавальных пунктаў, падтрыманне ціску ў сістэме ў зададзеным рэжыме – гэтыя і іншыя свае абавязкі Аляксандр Іванавіч выдатна ведае і старанна выконвае. Адказны,  кампетэнтны і працавіты,  ён заслужыў павагу ў кіраўніцтва і калег. Неаднойчы прызнаваўся адным з лепшых работнікаў упраўлення. А летась партрэт Аляксандра Мелехаўца занесены на раённую Галерэю славы.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *