Пра гарадскіякветкі і нічыйныя пусткі

Сярод разгледжаных на пасяджэнні 9 сесіі раённага Савета дэпутатаў ХХVI склікання пытанняў – узаемадзеянне органаў самакіравання з зацікаўленымі службамі выканаўчых і распарадчых органаў у пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання ў належным санітарным стане населеных пунктаў.

За апошнія гады зроблена нямала па навядзенні парадку ў райцэнтры. У прыватнасці, заасфальтавана вуліца Лугавая, укладзены значныя сродкі ў добраўпарадкаванне мікрараёна вуліцы Будаўнікоў. Распачаты комплекс мерапрыемстваў па рэстаўрацыі і аднаўленні цэнтра горада. Дэпутаты вырашылі на месцы паглядзець, наколькі маштабна і якасна выкананы работы, і што яшчэ належыць зрабіць, каб жыхары горада адчувалі сябе камфортна. Праехацца па вуліцы Лугавой было прыемна, не пакідала адчуванне, што не толькі цэнтр горада, але і перыферыя стано-віцца ўладкаванай: пракладзены тратуары, зроблены пад’езды да дамоў. Гэты парадак дысцыплінуе і ўладальнікаў сядзібаў: нават на пустцы, што ўтварылася паміж дамоў, скошана пустазелле, у агародчыках цвітуць кветкі, адрамантаваны агароджы.

Нарэшце, адбыліся перамены і ў жыхароў мікрараёна вуліцы Будаўнікоў. Заасфальтаваны вуліцы, зроблены стаянкі для аўтамабіляў, пабудаваны дзіцячыя пляцоўкі. Праўда, добраўпарадкаваны пакуль не ўсе двары: чакаюць сваёй чаргі тэрыторыі ля дамоў № 3, 5, 5а па завулку Южакова. Жыхары многіх шматкватэрнікаў дапоў-нілі парадак клумбамі кветак, высадзілі дрэўцы – утульна і прыгожа. Але так зроблена не ў кожным двары мікрараёна. Самі сабой напрошваюцца высновы наконт гаспадарлівасці ўладальнікаў кватэр кааператыўнага дома №28 па вуліцы Будаўнікоў, у якіх пад вокнамі расце пустазелле. Праўда, ля аднаго пад’езда наведзены парадак, цвітуць кветкі.

Хапае і розных недаробак: паміж дамамі №№ 14 і 20 – горы зямлі, беспарадак ля дома № 10 па вуліцы Будаўнікоў. Падобны выпадак таксама адбыуся у горадзе Мозырь. Ля трансфарматарнай падстанцыі пакінулі пасля сябе “аўтограф” дарожнікі – кучы непатрэбшчыны. У двары завулка Фестывальнага і вуліцы Кальцавой вялізарная пустка. Перш за ўсё гэта недапрацоўка праектыроўшчыкаў, якія, відаць, не змаглі прыдумаць, як рацыянальна выкарыстаць тэрыторыю. У выніку яна аказалася нічыйнай, а, значыць, і наводзіць парадак няма каму. Праўда, часткай яе карыстаюцца жыхары шматкватэрнікаў: пабудавалі прыстасаванні для бытавых патрэб. Але і яны зараслі пустазеллем. Да таго ж, такія пабудовы самавольныя, а значыць — незаконныя.

І яшчэ адзін нюанс. Літаральна на ўсіх аўтамабільных стаянках кідаюцца ў вочы плямы ад машыннага масла, якія разбураюць асфальт, забруджваюць зямлю. Гэты факт пацвярджае безгаспадарчасць і абыякавасць уладальнікаў транспартных сродкаў. Навесці парадак на аўтастаянках даручана РАУС і райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дэпутатаў цікавілі не толькі гарадскія праблемы. Навесці парадак у кожным населеным пункце раёна – задача дня. Як падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, патрэбна паўсюдна арганізаваць рэгулярны вываз смецця, трымаць у парадку палігоны, ліквідаваць нічыйныя разбураныя сядзібы, адрамантаваць дарогі і пад’езды, у тым ліку на фермы і машынныя двары. Культура домаўладання павінна прысутнічаць у кожнага ўладальніка сядзібы. А пра яе наяўнасць сведчаць адрамантаваная агароджа, падкошаная трава, парадак у двары.

Зразумела, што выканаць многія мерапрыемствы ў адзіночку сельвыканкамам немагчыма, патрэбны дапамога і падтрымка мясцовых гаспадарак. Гэта агульная справа, у якой павінны быць зацікаўлены ўсе бакі.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *