У Мінічах любяць “Ляхавіцкі веснік”. І не толькі ў Мінічах

І ў вялікіх населеных пунктах раёна, і ў маленькіх вёсачках заўсёды чакаюць прыходу паштальёна. Іншы раз гэта адзіны чалавек, які за дзень адчыніць дзверы хаты, раскажа пра навіны, пацікавіцца жыццём, нават, бывае, дапаможа нешта купіць з неабходнага. І, канешне, прынясе свежыя газеты і часопісы, з якіх даведаешся, што робіцца ў свеце, у сваім раёне, прачытаеш карысную параду. Многія, асабліва людзі пажылога ўзросту, хоць і тэлевізар гля-дзяць, аднак, аддаюць перавагу газетам. Усё проста: сказанае – не дагоніш, а калі перад табою тэкст, можна спы-ніцца, асэнсаваць прачытанае.

Так разважаюць, напрыклад, жыхары вёскі Мінічы, большасць з якіх выпісвае раённую газету: на 100 чалавек прыпадае 35,6 экзэмпляра раёнкі. Загадчыца мясцовага аддзялення сувязі Галіна Кузняцова і сама сярод мноства выданняў выбірае “Ляхавіцкі веснік”. На яе думку, найперш трэба ведаць, што робіцца побач, чым жывуць людзі-суседзі. Яна і выдатны прапагандыст у вёсцы: калі хто сумняваецца, якому выданню аддаць перавагу, пераконвае ў перавагах і раёнкі, і абласных, і рэспубліканскіх.

Шануюць “ЛВ” і ў Зубелевічах, дзе на кожныя 100 чалавек значыцца 27,6 экзэмпляра. Заслуга ў гэтым загадчыцы аддзялення сувязі Вольгі Казакевіч.
Стараецца загадчыца Сваятыцкага аддзялення сувязі Ірына Папчэня. Яна адзначае, што вяскоўцы прэсу чытаюць з задавальненнем, актыўна падпісваюцца на газеты. Сярод іншых выданняў выбірае раённую газету большасць жыхароў Жарабковіч, Задвор’я, Русінавіч і іншых населеных пунктаў.

— Калі падпісная кампанія праходзіць арганізавана і паспяхова, то найбольшая заслуга ў гэтым паштальёнаў, – гаворыць інструктар па падпісцы РВПС Наталля Хмарук. – Як прыклад – горад. Паштальёны Антаніна Лейман (яе ўчастак – вуліцы Кастрычніцкая і Арлоўскага), Галіна Марцінкевіч, якая працуе з жыхарамі вуліц Будаўнікоў – Южакова, напэўна, не прамінулі ніводнай кватэры, знайшлі магчымасць пагутарыць з людзьмі і, як вынік, у іх найбольшая колькасць падпісчыкаў. Дарэчы, такая ж сiтуацыя у горадзе Поставы.
Наталля Пахомаўна адзначае, што іменна з гарадскім насельніцтвам трэба больш працаваць, прапагандаваць выданні, зацікавіць як мага больш людзей, бо “рэзервы” падпісчыкаў ёсць і немалыя. Як, дарэчы, і з жыхарамі вёсак Крывошын, Свяціца, Тухавічы, Дарава.

Папулярнасцю ў чытачоў карыстаюцца рэспубліканскія выданні “СБ-Беларусь сегодня”, “Звязда”, “Беларуская ніва”, “Народная газета”, “7 дней”, “Знамя юности”, “Рэспубліка”, абласныя “Заря”, “Народная трыбуна”. Многія жыхары раёна чытаюць “Аргументы і факты”, “Народны доктар” і іншыя выданні, з задавальненнем выпісваюць часопісы.

А прадпрыемствы, арганізацыі, установы афармляюць багатыя ведамасныя падпіскі.
За тое, што мы маем магчымасць штодзень трымаць у руках чарговы нумар любімага выдання, словы па-дзякі хочацца адрасаваць асабіста кожнаму паштавіку, хто прапагандуе, прапануе, выпісвае і дастаўляе друкаваную прадукцыю адрасатам.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *