“Дайце шанц Нікіціну!”

Публікацыя пад такой назвай выйшла ў “ЛВ” № 65 за 27 жніўня пад рубрыкай “Востры ракурс”. Аляксей Нікіцін папрасіў у арэнду кавалак зямлі, які належыць СВК “Жарабковічы” і знаходзіўся на той час у запусценні. Адмовілі. Пасля выступлення газеты рэдакцыя атрымала кароткі, але катэгарычны адказ ад старшыні СВК “Жарабковічы” Віталія Бусько: “Праўленне СВК паступіла згодна дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

А вось што паведаміў начальнік райсельгасхарчу Мікалай Варажун: “Агульны сход упаўнаважаных членаў СВК “Жарабковічы” прыняў рашэнне адмовіць Нікіціну А. А. у вы-дзяленні менавіта гэтага ўчастка для адкрыцця фермерскай гаспадаркі. Участак уключаны ў палявы севазварот, пасеяна рэдзька маслічная на насенне. Парушэнне дзёрну справака-вала прарастанне насення мар’і белай (лебяды), што накапілася за гады, пустазелле ў фазе малочнай спеласці заняло дамінуючае становішча. Гербіцыдаў, прызначаных для барацьбы з пустазеллем у пасевах рэдзькі маслічнай у перыяд вегетацыі, не існуе. Цяпер поле рыхтуецца да сяўбы на ім азімых зерневых культур з выкананнем усіх неабходных тэхналагічных мерапрыемстваў.

Нікіціну прапаноўваліся ўчасткі на тэрыторыі Падлескага сельсавета, ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”. На даны момант ніякай інфармацыі у выканкам Нікіцін А. А. не прадаставіў. Акрамя таго, палавіна ўчастка плошчай 0,30 га, які належыць Масцілоўскаму Н.А. у в. Улазавічы (вул Брэсцкая, 39) і ўзятага Нікіціным для вядзення агародніцтва, зарасла пустазеллем, на што ёсць скаргі суседзяў.
Кіруючыся артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, у сувязі з тым, што грамадзяніну Нікіціну А. А. былі дадзены адказы ва ўстаноўленым парадку, лічым мэтазгодным спыніць разгляд гэтага пытання”.
Радуе адно, што ў гэтай папяровай валакіце, якая ў райсельгасхарчы займае ўжо важкую папку, закон не парушаны. Але калі б пытанне было вырашана на карысць Нікіціна, закон таксама не парушыўся б…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *