Ляхавічане страляюць трапна

Напрыканцы верасня ў Бярозе праходзіў асабіста-камандны чэмпіянат Брэсцкай вобласці па стралковым паляўнічым шматбор’і. У спаборніцтвах удзельнічалі 14 паляўнічых калектываў з розных куткоў Брэстчыны. Ляхавіччыну на спаборніцтвах прадстаўляла каманда раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканска-дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” у складзе егера Аляксандра Малахвея і паляўнічага (члена таварыства паляўнічых і рыбаловаў) Віктара Матрашына.

Кожны з удзельнікаў чэмпіянату дэманстраваў сваё майстэрства ў паляванні на “стаячую казулю” і “бягучага дзіка”. Неабходна было з 9 дазволеных стрэлаў набраць максімальную колькасць ачкоў. У напружанай барацьбе ляхавіцкая каманда заняла 3-е месца з вынікам 84 ачкі, саступіўшы паляўнічым з Брэста і Жабінкі. У асабістым заліку Віктар Матрашын сярод 28 удзельнікаў заняў таксама 3-е месца.
Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі, а таксама каштоўнымі падарункамі. Прызавое месца ў абласным чэмпіянаце па стралковым шматбор’і ляхавічане занялі ўпершыню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *