Боршч па-ляхавіцку

Бульба сёлета ўрадзіла як у сельгаспрадпрыемствах раёна, так і на прыватных участках. Руплівым гаспадыням будзе з чаго гатаваць разнастайныя бульбяныя стравы. А што з ураджаем іншай запатрабаванай агародніны?
Як расказаў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Каплыноў, сёлета пра капусту і буракі паклапаціліся ў СВК “Жарабковічы” і ДП “Нача”. Найбольш багаты агароднінны клін у “Жарабковічах”– па 15 гектараў адведзена пад кожную з вышэйназваных культур. Дарэчы, першую партыю вырашчанай тут капусты адправілі на кірмаш у сталіцу. Будзе яна і на кірмашах, што пройдуць у нашым райцэнтры ў кастрычніку. Акрамя таго, сельгаскааператыў заключыў дагавор (як, дарэчы, і іншыя сельгасвытворцы) з ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” на пастаўку сваёй прадукцыі.
Плошчы пад агародніну больш сціплыя ў “Начы”, але, тым не менш, ураджай таксама радуе.
Ва ўсю гандлююць сваёй прадукцыяй фермерскія гаспадаркі “Даманскае”, “Улазавічы”, “Шавялі”, “Уладзімір плюс”, “Салют 7”, “Машэй М. В.”, а таксама прыватныя гаспадары. У іх, трэба адзначыць, і асартымент садавіны-агародніны большы.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *