Эліксір з канвеера

З 14 сакавіка галоўны прадукт на канвееры   Ляхавіцкага кансервавага завода – бярозавы сок. Яго   перапрацавана ўжо больш за 400 тон.
Як расказаў выконваючы абавязкі дырэктара    прадпрыемства  Юрый Рогаўцаў, за традыцыйна    кароткі – каля двух тыдняў – сезон бярозавіку на заводзе плануецца закруціць у банкі каля 800 тон гаючага соку, пастаўленага Ляхавіцкім лясгасам.
Акрамя ўласна бярозавіку, гатуюцца запатрабаваныя ў пакупнікоў купажы кансерваванага напітку (іх на прадпрыемстве распрацавана каля 10 відаў). Частка соку новага ”ўраджаю” ўжо адправілася ў гандлёвыя кропкі краіны, а таксама ўстановы адукацыі, аховы здароўя, вайсковыя часці.
Дарэчы,  з сокам, які прайшоў папярэднюю апрацоўку, завадчане будуць  выпускаць розную кансерваваную прадукцыю на працягу года.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *