Звычайны вандалізм

Крыўдна і прыкра. У ноч на паня-дзелак ахвярай вандалаў стала адна з дзвюх дэкаратыўных кампазіцый “Ландыш”, што, дзякуючы намаганням камунальнікаў, “расцвілі” на вуліцы 17-га Верасня напрыканцы вясны.

Відавочна, што пашкоджанні нанесены не выпадкова, а наўмысна. Хтосьці вырашыў “падкарэктаваць” нахіл лісця і размяшчэнне кветак-ліхтароў. У выніку зламаны “Ландыш” перастаў гарэць, яму спатрэбіўся капітальны рамонт. На жаль, робяць яго не тыя шкоднікі, у каго ад бяздзелля свярбелі  рукі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *