З радасцю велікоднай!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, усе хрысціяне!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова.
Сёння, як і тысячы гадоў назад, Вялікдзень – вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. У гэтыя дні асаблівая, ні з чым непараўнальная радасць перапаўняе сэрцы вернікаў, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Жыхары Ляхавіцкага раёна, незалежна ад веравызнання, уносяць значны ўклад ва ўмацаванне міжканфесійнай згоды, што з’яўляецца залогам міру і паспяховага развіцця грамадства. Няхай разам са святочнымі велікоднымі званамі ўвойдуць у кожны дом, у кожную сям’ю здароўе, поспех, дабрабыт, вера, надзея і любоў.   Няхай светлая велікодная радасць саграе душы, дорыць гармонію, спакой і ўзаемаразуменне.

Раённы выканаўчы камітэт.                         Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *