Паважаныя ляхавічане! Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзем горада Ляхавічы!

Паважаныя ляхавічане!
Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзем горада Ляхавічы!
Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэта дата з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы.
Ляхавічы ў гісторыі незалежнай краіны – багаты край з вялікай духоўнай спадчынай і традыцыямі талерантнасці, адкрытай гасціннасці і дабра. З года ў год горад становіцца ўсё больш утульным і камфортным для жыцця, нарошчвае эканамічны патэнцыял, будуе жыллё, мадэрнізуе інфраструктуру.
Дарагія сябры! Прыміце словы глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто кожны дзень сваімі ідэямі, працай і талентам уносіць уклад у развіццё нашага раёна, Брэстчыны, краіны. Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, пакаленню, якое заклала трывалы падмурак цяперашніх дасягненняў. Мы ўпэўнена ідзём па выбраным шляху да пастаўленай мэты: пабудовы моцнай і квітнеючай дзяржавы.
Усім землякам жадаем добрага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму, душэўнага міру і сямейнай згоды. Няхай заўсёды будзе паспяховым наш родны горад-юбіляр на прасторах незалежнай і квітнеючай краіны!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                          РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *