Які партрэт, які пейзаж

У «ЛВ» № 84 ад 2 лістапада пад рубрыкай «Люстэрка парадку» была змешчана крытычная публікацыя з такой назвай. У ёй ішла размова пра добраўпарадкаванне райцэнтра, у тым ліку, пра пустуючае некалькі гадоў памяшканне ў цэнтры горада, якое належыць РУП «Брэстэнерга». На газетную заўвагу адрэагаваў дырэктар філіяла прадпрыемства «Баранавіцкія электрычныя сеткі» Дзмітрый Гаўрыленя, які паведаміў: «26 ліпеня 2011 года паміж РУП «Брэстэнерга» і УП «Баранавічыбудінвест» заключаны дагавор на рэалізацыю праекта «Рэканструкцыя памяшкання пад разлікова-касавы цэнтр па вуліцы Леніна, 52 у г. Ляхавічы». РУП   «Брэстэнерга», адшукаўшы фінансавыя сродкі, з 8 лістапада 2011 года пачало будаўніча-мантажныя работы па рэканструкцыі памяшканняў. Па нарматыўным тэрміне будаўніцтва работы плануецца завяршыць у І квартале 2012 года».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *