Самыя працавітыя

У пачатку верасня ў гаспадарках раёна аддзелам  па справах моладзі райвыканкама і раённым камітэтам ГА БРСМ быў аб’яўлены конкурс на лепшую школьную брыгаду.

На палетках сельгаспрадпрыемстваў шчыравалі ўсе без выключэння, хлопчыкам і дзяўчынкам дапамагалі настаўнікі. А сёння ўжо можна сказаць, якія школьнікі самыя працавітыя. Члены брыгады Начаўскай СШ накапалі 85 тон бульбы, тым самым аказаўшы падтрымку СВК “Канюхі” і ДП “Нача”. Гэты вынік стаў лепшым. Другое месца заняла школьная брыгада Свяціцкай СШ, а трэцяе — вучні Мядзведзіцкай СШ.

Па колькасці ўдзельнікаў працоўнага дэсанта вызначалася СШ № 2 г. Ляхавічы. Амаль 150 хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтай школы штодзень выязджалі на бульбяныя палеткі СВК “Жарабковічы”, а таксама ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”.

На раённым свяце ўраджаю брыгадам-пераможцам уручаны каштоўныя падарункі.

Дарэчы, рабяты, якія працавалі на палетках гаспадаркі, зарабілі бульбы на школьныя абеды.

Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар РК ГА БРСМ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *