Паважаныя педагогі, дарагія навучэнцы, студэнты, бацькі!

Сардэчна віншуем вас  з  Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.
Гэта цудоўнае свята дарагое ўсім пакаленням. Якіх бы вышынь мы ні дасягнулі, шлях да іх пачынаўся са школы, бо менавіта адукацыя з’яўляецца асновай для паспяховай працоўнай дзейнасці.
У гэты святочны дзень мы  асаблівай увагай акружаем першакласнікаў, для якіх толькі пачынаецца вялікая дарога ў свет ведаў, і тых, хто пераступае парог выпускных класаў: для іх новы навучальны год стане першай вехай на шляху выбара прафесіі.
Самыя цёплыя віншаванні прымаюць нашы паважаныя педагогі, для якіх работа з дзецьмі і моладдзю стала прызваннем, сэнсам і ладам жыцця. Жадаем вам здароўя, аптымізму, творчай энергіі, школьнікам і студэнтам – настойлівасці, поспехаў у вучобе і яркага насычанага жыцця, бацькам – мудрасці, цярпення, пачуцця адказнасці за выхаванне сваіх дзяцей – будучых дастойных грамадзян роднай Беларусі.
З новым навучальным годам! З Днём ведаў!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                             РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *