Факт-экспрэс-навіны

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ваеннага камісарыята і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем — інспектар сакрэтнай часці Ляхавіцкага райваенкамата Ніна ШАБУНЯ;

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, добрасумленнае выкананне абавязкаў і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем — галоўны бухгалтар ДП «Нача» Марыя КСЁНЖЫК.

· «МЫ РАЗАМ». Як паведамілі ў Ляхавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 2 снежня ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН (г. Ляхавічы, завул. Пушкіна, 7, 3-і паверх) у 14.00 адбудзецца урачыстая сустрэча з нагоды Міжнароднага дня інвалідаў «Мы разам». У праграме сустрэчы — выстава творчых работ людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі «Жыві з захапленнем» (з 13.00 да 14.00), канцэртная праграма, будуць працаваць гандлёвыя кропкі.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-16-77.

· ПРАМАЯ ЛІНІЯ. У пятніцу, 2 снежня, у аддзеле загса райвыканкама прой-дзе «прамая лінія», прымеркаваная да Дня юрыста. На пытанні, звязаныя са шлюбна-сямейным заканадаўствам, адкажа начальнік аддзела Людміла Іванаўна ПАЛТАРАК. Кожны жадаючы можа задаць пытанне, якое яго хвалюе, па тэлефоне 2-16-58 з 10.00 да 12.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *