Зімовы стыль для аўтамабіля

Колькасць ДТЗ на дарогах з мокрым, абледзянелым, заснежаным пакрыццём істотна ўзрастае. Прычына гэтага – змяншэнне каэфіцыенту счаплення колаў з дарогай, з-за чаго ўзнікае вялікая верагоднасць прас-лізгвання і прабуксоўкі шын аўтамабіля аб дарожную паверхню. Пры няправільных дзеяннях вадзіцеля ў гэтых умовах аўтамабіль можа стаць некіруемым, сярод магчымых наступстваў – аварыйная сітуацыя ці ДТЗ.

Каб пазбегнуць гэтага, Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ў першую чаргу “пераабуць” свой аўтамабіль. Прычым, майце на ўвазе: усесезоннай рызіны не бывае, ёсць або зімовая, або летняя, і яна па-вінна быць устаноўлена на ўсіх колах аўтамабіля, незалежна ад прываду. Ва-дзіцелю неабходна сачыць за змяненнямі па-крыцця дарожнага палатна, па магчымасці аб’язджаць участкі праезнай часткі з плямамі масла ці нафты, свежым асфальтам, лужамі, снежныя ці пясчаныя заносы. Ва ўсіх выпадках больш бяспечны варыянт – рухацца па пракладзенай іншымі транспартнымі сродкамі каляіне. Трэба памятаць, што першыя кроплі дажджу ці сырое лісце робяць пакрыццё дарогі слізкім, як лёд. А асабліва небяспечныя – участкі дарог з нерастаўшым ільдом, якія могуць сустракацца ў цені ад дрэваў ці будынкаў.

Пачынаць рух на слізкай дарозе неабходна з выраўноўвання пярэдніх колаў, плаўна націскаючы на педаль падачы паліва. Кранацца з месца трэба як мага павольней. Пры прабуксоўцы аўтамабіля – пад-класці пад вядучыя колы гумовы дыванок, анучы, галіны дрэваў ці падсыпаць пад іх пясок.

Бяспечны рух на транспартным сродку ў такіх умовах забяспечаць невысокая скорасць, павялічаная дыстанцыя і бакавы інтэрвал. Пры руху па слізкай дарозе неабходна старацца падтрымліваць выбраную скорасць пастаяннай, а перад праездам перакрыжавання – знізіць скорасць. Неабходна быць гатовым спыніць свой транспартны сродак у любым месцы, улічваючы, што на дарозе можа сустрэцца нявопытны ці недысцыплінаваны вадзіцель, той, хто не змог разлічыць скорасць і тармазны шлях ці не справіўся з кіраваннем аўто.

Пры праходжанні паваротаў на слізкай дарозе магчымы занос аўтамабіля і выезд яго на сустрэчную паласу. Бяспечны паварот выконваецца на невялікай скорасці, з уключэннем паніжанай перадачы і плаўным кручэннем рулявога кола. На слізкіх пад’ёмах нельга рэзка тармазіць і павялічваць скорасць. Самыя бяспечныя спосабы тармажэння – перарывістае тармажэнне на мяжы блакіроўкі колаў і тармажэнне рухавіком: у першым выпадку колы не паспяваюць заслізгаць па паверхні дарогі, а ў другім пачынаюць круціцца больш павольна, а вадзіцель захоўвае кантроль за сваім транспартным сродкам.

Любы рух і манеўры на слізкай дарозе павінны выконвацца без рэзкіх паваротаў рулявога кола, рэзкага тармажэння і пераключэння перадач аўтамабіля з МКПП. Педалі тормаза і падачы паліва націскаюцца мякка і плаўна. Кіраванне аўтамабілем такім спосабам захавае яго ўстойлівасць, зніжаючы верагоднасць заносаў і перакульвання.
Вадзіцелям варта памятаць: зімовая язда патрабуе асаблівых навыкаў у кіраванні аўтамабілем. І, безумоўна, увагі і асцярожнасці.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *