Калі працоўнае месца – асаблівае

У студзені 2009 года ў Рэспубліцы Беларусь уступіў у сілу Закон «Аб прафе-сійным пенсіённым страхаванні». У адпаведнасці з ім, работнікі, якія працуюць у асаблівых умовах працы, і за іх наймальнік выплачвае ўзносы на прафесійнае пен-сіённае страхаванне (ППС), зарабляюць прафесійны стаж і ў далейшым будуць мець права на прафесійную пенсію. Згодна закона такія работнікі з’яўляюцца застрахаванымі асобамі. Да іх адносяцца тыя, хто заняты поўны працоўны дзень на работах са шкоднымі і асаблівымі ўмовамі працы: трактарысты і трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці, аператары машыннага даення, жывёлаводы на жывёлагадоўчых комплексах і механізаваных фермах, асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў.
Поўным працоўным днём лічыцца выкананне работ са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы (у адпаведнасці з тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі работнікаў) на працягу не менш як 80 працэнтаў ад працягласці працоўнага дня. Прычым, у гэты перыяд уключаецца не толькі выкананне работы, але і падрыхтоўка да яе, абслугоўванне працоўнага месца, а таксама рэгламентаваныя перапынкі, якія ўключаюцца ў працоўны час. Напрыклад, электрагазазваршчык, прыняты на работу па працоўным дагаворы, выконвае зварачныя работы на атэставаным працоўным месцы. Калі пры 8-гадзінным працоўным дні на падрыхтоўку зварачных работ, саму работу, абслугоўванне працоўнага месца затрачана 6,5 гадзіны, то застрахаваная асоба мае права на ППС за гэты дзень работы.
Пры вылічэнні прафесійнага стажу застрахаваных асоб для вызначэння права на датэрміновую прафесійную пенсію ўлічваецца захаванне пэўных умоў. Гэта наяўнасць у законе і спісах адпаведных вытворчасцяў, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў устаноў і арганізацый, а таксама займаемай пасады, прафесіі, выконваемай работы застрахаваных асоб. Страхавальнікам павінна быць свое-часова праведзена ацэнка ўмоў працы (атэстацыя працоўных месцаў ці ўключэнне іх у пералік з асаблівымі ўмовамі працы арганізацыі), а застрахаваная асоба павінна працаваць па працоўным дагаворы на працягу поўнага працоўнага дня. Работадаўца абавязаны выпла-ціць узносы на ППС.

Напрыклад, у настаўніка, прынятага ў школу па працоўным дагаворы, норма на поўную стаўку складае 18 гадзін, але ў яго адсутнічае вучэбна-выхаваўчая работа (ВВР). Права на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў гэты дзень застрахаваная асоба не мае, паколькі не былі захаваны ўсе ўмовы: выкладчыцкая работа, ВВР і дадатковы кантроль, і ўзносы на ППС за гэты дзень не налічваюцца.
Узносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне налічваюцца на ўсе віды выплат у грашовым і натуральным выражэнні, налічаныя работніку, занятаму ў асаблівых умовах працы. Пры выкананні застрахаванай асобай работ, не звязаных з такімі ўмовамі, узносы на ППС не налічваюцца. Перыядамі, не звязанымі з выкананнем работ у асаблівых умовах працы, з’яўляюцца: работы ў звычайных умовах працы ці па грамадзянска-прававых дагаворах, няпоўная стаўка, прастоі і службовыя камандзіроўкі, не звязаныя з выкананнем работ у асаблівых умовах, навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі, догляд за хворымі, хвароба і часовая непрацаздольнасць, санаторна-курортнае лячэнне, працоўны і сацыяльныя водпускі, адзін свабодны дзень у месяц, святочныя і выхадныя дні. Калі чалавек працуе пасля наступлення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, узносы на ППС не налічваюцца.
Варта звярнуць увагу на поўнае і своечасовае пералічэнне страхавальнікам узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне, а таксама своечасовасць і паўнату прадастаўленых дакументаў персаніфікаванага ўліку ПУ-6. Страхавальнік нясе поўную адказнасць за падачу непраўдзівых звестак, і да яго могуць быць прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва (г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 27) з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін у рабочыя дні ці па тэлефоне 2-01-95.

Сяргей КРЫВАРУЦКІ,
галоўны інспектар Ляхавіцкага раённага
аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *