ВАРТАСЦЬ друкаванага РАДКА ў кантэксце сучаснасці

У сучасным свеце ўзрастае роля і адказнасць сродкаў масавай інфармацыі перад грамадствам. Менавіта яны ўплывова ўздзейнічаюць на фарміраванне грамадскай думкі. Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на выязным пленарным пасяджэнні калегіі Міністэрства падкрэсліў гэту акалічнасць і адзначыў, што галоўныя прынцыпы, якімі павінны кіравацца журналісты, — праўдзівасць, аб’ектыўнасць, непрадузятасць, павага да законаў краіны. Сіла друкаванага радка вялікая, таму за кожнае слова трэба адчуваць найвышэйшую адказнасць.

Алег Вітольдавіч засяродзіў увагу на тым, што мы ажыццяўляем інфармацыйную палітыку, гаварыў пра перакананасць і патрыятызм, пра сутнасць таго, што робіць дзяржава для народа, якія праграмы ажыццяўляе. Міністр увогуле станоўча ацаніў прафесійны ўзровень дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны. Разам з тым адзначыў: шмат належыць зрабіць па ўдасканаленні зместу і формы рэгіянальных перыядычных выданняў, актыўна і творча працаваць з іх электроннымі версіямі, якія сёння ёсць ужо ва ўсіх газет вобласці.

Даклад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Цыральчука быў прысвечаны развіццю сістэмы дзяржаўных СМІ вобласці. Прагучаў усебаковы глыбокі дэталёвы аналіз, які закрануў і ідэалагічны складальнік выданняў, і фінансава-эканамічныя вынікі работы рэдакцый, і рост тыражоў — усяго іншага, чым жыве  друк Брэстчыны.

Намеснік міністра інфармацыі  Уладзімір Матусевіч таксама гаварыў пра задачы, якія стаяць перад СМІ, пра сучасныя патрабаванні да выданняў, пра складальнікі паспяховасці і існуючы патэнцыял удасканалення.

Выступіўшыя  на пасяджэнні калегіі рэдактары мясцовых выданняў падзяліліся вопытам работы, агучылі і творчыя планы сваіх калектываў, і праблемы.

Алег Праляскоўскі назваў размову, што адбылася падчас пасяджэння, дзелавой і прадметнай. А ў завяршэнне ўручыў Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі — у тым ліку рэдактарам раённых газет «Раённыя будні», «Ляхавіцкі веснік», «Івацэвіцкі веснік».

У рабоце калегіі прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні Брэсцкага  аблвыканкама Леанід Цупрык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *