Белдзяржстрах гарантуе

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Ляхавіцкім  раёне ажыццяўляе 9 відаў абавязковага страхавання, пры гэтым з’яўляецца адзіным страхаўшчыком у раёне па абавязковым страхаванні    будынкаў, якія належаць грамадзянам; ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі з дзяржаўнай падтрымкай; ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (даны від займае 20 працэнтаў у структуры паступлення ўсіх страхавых узносаў краіны).

Акрамя таго, да паслуг кліентаў раёна сёння прапануецца 57 відаў добраахвотнага страхавання. Да слова, доля добраахвотных відаў страхавання ў агульным аб’ёме ўзносаў штогадова ўзрастае і, па стану на 1 лістапада бягучага года, складае 45 працэнтаў.

Наша агенцкая сетка арыентавана на работу з насельніцтвам. Раён раздзелены на ўчасткі, у кожным з якіх у сярэднім па 560 домагаспадарак. У штаце прадстаўніцтва 10 страхавых агентаў і 10 штатных работнікаў. Нашы супрацоўнікі падбяруць індывідуальна кожнаму кліенту лепшы варыянт страхавання, арганізуюць комплексную страхавую абарону для прадпрыемстваў і грамадзян. Неабходным складальнікам з’яўляецца кансультацыйнае суправаджэнне на працягу ўсяго тэрміну страхавання. Нашы кліенты могуць заўсёды разлічваць на падрыхтоўку матэрыялаў і садзейнічанне ў атрыманні страхавых выплат.

Сярод лепшых працаўнікоў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Ляхавіцкім раёне адзначу страхавога агента Ядвігу Пляшэвіч, якая забяспечыла найбольшую  суму сабраных узносаў у 2011 годзе па добраахвотных відах страхавання. Яна зарэкамендавала сябе адным з самых добрасумленных работнікаў, заўсёды выконвае планавыя заданні, павышае ўзровень развіцця добраахвотных відаў страхавання, актыўна ўдзельнічае ў конкурсах. Таксама хацелася б адзначыць нашых гарадскіх агентаў Вольгу Гнацюк і Марыю Коршун, у якіх самыя высокія тэмпы росту па добраахвотных відах страхавання.

Мы з удзячнасцю ўзгадваем былых калег, якія перадалі свой багаты прафесійны вопыт тым, хто прыйшоў ім на змену. Гэта былы дырэктар прадстаўніцтва Анатолій Жарнак, галоўны бухгалтар Юзэфа Шпак, вядучы спецыяліст Надзея Баўтко, вядучы эканаміст Людміла Долмат, галоўны бухгалтар Святлана Кайгародава, страхавыя агенты Ніна Ксёнжык і Валянціна Лушкевіч.

Мы робім стаўку на ініцыятыву і актыўнасць. У прадстаўніцтве працуюць маладыя спецыялісты Таццяна Янковіч, Іна Баўтрукевіч, Ірына Пранчак, Марына Аўчынка. Намаганнямі вопытных работнікаў развіваецца страхаванне ў раёне. Сярод іх вядучы спецыяліст Марыя Клапаток і страхавы агент Святлана Аніскевіч, стаж работы якіх  больш за 25 гадоў.

Многія дамашнія гаспадаркі ў раёне маюць пазітыўны вопыт атрымання страхавых выплат пасля пажараў, ураганаў, ДТЗ і іншых непрыемных сітуацый. За 10 месяцаў          бягучага года здзейснена 1347 страхавых выплат па ўсіх відах на суму 1,9 мільярда рублёў –  81 працэнт ад сумы сабраных страхавых узносаў.

У сегменце добраахвотнага страхавання Белдзяржстрах таксама прапануе насельніцтву і арганізацыям шэраг цікавых навінак:

– комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў (маючы комплексны дагавор страхавання кватэры і прадметаў дамашняй маёмасці, пацярпелы можа аднавіць кватэру, вярнуўшы ёй папярэдні стан, а таксама аплаціць рамонт бытавой тэхнікі, якая пацярпела ці купіць новую, калі рамонту яна не падлягае);

– страхаванне ад небяспечных захворванняў;

– страхаванне ад траўмаў “Экспрэс”;

– страхаванне пародзістых і племянных жывёл;

– страхаванне партатыўных устройстваў (тэлефоны, ноўтбукі, фотаапараты і іншае можна застрахаваць ад крадзяжу, грабяжу, разбою незалежна ад месцазнаходжан-            ня ў межах тэрыторыі Беларусі).

Гэтыя новыя страхавыя паслугі разам з іншымі, якія карыстаюцца шматгадовым попытам, павінны садзейнічаць вырашэнню прыярытэтнай задачы, што стаіць перад прадстаўніцтвам, – забяспечыць страхавой абаронай кожнага жыхара Ляхавіччыны і ўсе арганізацыі раёна. Гэта грандыёзная мэта ажыццявімая, паколькі ўсё больш суб’ектаў гаспадарання і грамадзян пераконваюцца ў неабходнасці страхавання сваіх як маёмасных інтарэсаў, так і рызыкі, звязанай са здароўем і жыццём.

Шчыра віншую ўсіх супрацоўнікаў, былых работнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Ляхавіцкім раёне з прафесійным святам. Шчасця вам, здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і ўсяго найлепшага!

Таццяна ПРУСЕВІЧ,
дырэктар прадстаўніцтва
Белдзяржстраху
па Ляхавіцкім раёне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *