Трэнінг для навічкоў

Напрыканцы верасня на базе цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшло першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне  школы маладога настаўніка. Яго тэма – асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Маладыя педагогі сустрэліся са сваімі больш вопытнымі калегамі, у якіх ёсць чаму павучыцца. Намеснік дырэктара гімназіі Наталля Лук’янчык, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Маляр, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Бялецкая акцэнтавалі ўвагу на змесце нарматыўна-прававой і вучэбна-метадычнай адукацыі. А педагог-псіхолаг СПЦ Марына Грыкель правяла экспрэс-тэсціраванне па вызначэнні стылю зносін педагога з вучнямі, дала практычныя рэкамендацыі рашэння дысцыплінарных праблем на ўроку.

Індывідуальныя кансультацыі метадыстаў, псіхолагаў, прагляд відэароліка – усё было ў тэму і выклікала інтарэс маладых педагогаў.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *