«Увага ўсім»

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь 18-19 кастрычніка 2017 года будзе праводзіцца рэспубліканскае камандна-штабное вучэнне з органамі кіравання і сіламі ДСНС па тэме «Дзеянні органаў кіравання і сіл ДСНС па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі».
Удзел у вучэнні ў нашым раёне прымуць наступныя структуры і арганізацыі: камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме, РАНС, РАУС, РЦГіЭ, ветэрынарная станцыя, кансервавы, малочны, торфабрыкетны заводы, лясгас, ЖКГ, цэнтральная   раённая бальніца, ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы»,  СВК «Ляхавіцкі».
Таксама прадугледжаны запуск электрасірэн для апавяшчэння насельніцтва па сігнале «Увага ўсім».
У ходзе вучэнняў пройдуць праверкі гатоўнасці арганізацый і органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый да дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама адпрацоўка практычных навыкаў органаў кіравання ДСНС.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *