Жанчын-маці з цудоўным святам!

Ад шчырага сэрца віншую жанчын-маці з цудоўным святам! Вашы мудрасць, пяшчота, міласэрнасць, самаахвярнасць, клапатлівасць увасабляюцца ў найвялікшую чалавечую каштоўнасць – мацярынскую любоў, якою сілкуецца жыццё.
Жадаю міру, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, дабрабыту, радасці ад дзяцей і ўнукаў, утульнасці і цяпла пад вашымі дахамі. Дзякуй за мацярынскі подзвіг, за вашу нястомнасць, працавітасць і вялікае, добрае сэрца.
Леанід ЦУПРЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *