Любімая газета Ірыны

— Зразумела, гэта «Ляхавіцкі веснік», — не задумваючыся, адказвае на пытанне  наконт любімага перыядычнага выдання начальнік Сваятыцкага аддзялення сувязі Ірына Папчэня. — І не толькі мая, многія нашы вяскоўцы з задавальненнем чытаюць раёнку, чакаюць яе, актыўна афармляюць падпіску.

І сапраўды, у трэцім квартале года Сваятыцкае аддзяленне сувязі было трэцім у раёне па колькасці прыхільнікаў раённай газеты на тысячу жыхароў. Такі вось прыемны рэйтынг.

Ірына Папчэня разам з паштальёнамі Інай Блашэнка і Аленай Масцілоўскай наведваюцца ў кожны дом, прапагандуюць многія выданні. Сёння паштальён на вёсцы — вельмі жаданы госць. Бо гэта і цікавы суразмоўца, і памочнік. Многім састарэлым людзям работніцы аддзялення сувязі дапамагаюць набыць тавары першай неабходнасці.

Наогул, у гэтым аддзяленні сувязі працуюць вельмі актыўныя жанчыны, якія паспяваюць справіцца са сваімі непасрэднымі прафесійнымі абавязкамі, дагля-дзець асабістыя падсобныя гаспадаркі, а Іна Блашэнка яшчэ і стараста вёскі.

З такой камандай, лічыць Ірына Папчэня, працаваць і прыемна, і вынікова. А гэта — складальнік поспеху і добрага настрою.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *