Дом для маладой сям’і

Што патрэбна маладойсям’і для шчасця? У кожнай новай ячэйкі грамадства, безумоўна, ёсць сваё ўяўленне пра складальнікі шчасця. Аднак, узаемнае каханне, давер, падтрымка, лад і згода з’яўляюцца прыярытэтнымі. А яшчэ для таго, каб жылося дружна, неабходна ўласнае жыллё – гэта аксіёма.
Маладым сем’ям можна толькі пазайздросціць у гэтым плане. Раней трэба было дзесяцігоддзямі чакаць, пакуль прыйдзе чарга, каб спачатку атрымаць хоць невялікі пакойчык у інтэрнаце, а яшчэ пазней – кватэру. Цяпер зусім іншая справа: стаць уладальнікамі ўласных “квадратаў” можна даволі хутка. У першую чаргу маладой сям’і неабходна са-браць усе патрэбныя дакументы (пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу, пасведчанне аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей, звесткі аб дахо-дзе і маёмасці кожнага члена сям’і, пры наяўнасці – дамавую кнігу), каб атрымаць статус маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаць на адпаведную чаргу ў райвыканкаме ці ў сельвыканкаме. Для гэтага не спатрэбіцца стаяць у чэргах — дастаткова звярнуцца ў службу “Адно акно”. Далей і таго прасцей: нядоўга пачакаць і збіраць грошы на будаўніцтва кватэры ў складзе жыллёва-будаўнічага кааператыва ці ўласнага дома (чаму хто аддае перавагу). А калі ўлічыць той факт, што апошнім часам жыллёва-будаўнічыя кааператывы растуць, як грыбы пасля дажджу, то даволі хутка маладыя сем’і спраўляюць наваселлі ў новых кватэрах з сучаснай планіроўкай і ўсімі выгодамі.
Па словах галоўнага спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Таццяны Машэй, пераважная большасць членаў жыллёва-будаўнічых кааператываў – менавіта маладыя сем’і. Так, у мінулым годзе быў здадзены ў эксплуатацыю ЖБСК № 11 па вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры, у якім 41 маладая сям’я пабудавала кватэры, сёлета справяць наваселлі яшчэ ўладальнікі двух ЖБСК, і там – большасць плануемых сусе-дзяў – моладзь. Яшчэ 11 сем’яў за 2009 год увялі ў эксплуатацыю ўласныя дамы.
Чым жа прывабліваюць ЖБК маладых? Адказ просты: хуткасць у атрыманні ўласнага жылля і магчымасць скарыстацца доўгатэрміновым крэдытам, прычым на льготных умовах. Жыхарам населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек Беларусбанк выдае крэдыт на будаўніцтва жылля на 40 гадоў пад 1 працэнт гадавых. Згодна Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, штогод на цэнтральных сядзібах гаспадарак, у аграгарадках узводзяцца добраўпарадкаваныя домікі, засяляюць якія ў асноўным таксама маладыя сем’і, для якіх службовая кватэра становіцца часцяком першым сваім домам. Так, у мінулым годзе СВК “Ляхавіцкі” забяспечыў камфортным жыллём 3 маладыя сям’і. Навасё-ламі пашчасціла стаць сем’ям працаўнікоў сельгаскааператыва: слесара Сяргея Асланяна, палявода Святланы Лёгкай, брыгадзіра Святланы Радомскай. Сёлета такі шыкоўны падарунак чакае яшчэ 2 маладыя сям’і. Клапоцяцца пра тое, каб маладыя кадры трывала замацоўваліся ў вёсцы, і ў СВК “Шлях новы”. Толькі летась наваселлі ў вёсках Вялікая Лотва, Ураджайная і аграгарадку Навасёлкі справілі 3 маладыя сям’і. Гаспадарамі прыгожых, утульных дамоў сталі трактарыст СВК “Шлях новы” Васілій Шадура і яго жонка Вераніка (медык мясцовай урачэбнай амбулаторыі), галоўны ветурач гаспадаркі Мікалай Малахвей разам з жонкай Аленай, вадзіцель СВК Вадзім Якубовіч і сакратар Наталля Якубовіч. У хуткім часе заселіцца ў новае жыллё і сям’я Рамейкаў. Аляксандр працуе аграномам-плодаагароднінаводам, а яго другая палавіна Алена да дэкрэтнага водпуску шчыравала поварам у сталоўцы “Шляху новага”. Такая ж сітуацыя з забяспечанасцю жыллём маладых спецыялістаў назіраецца ў большасці сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны.
Маладым усюды дарога. У Беларусі гэтыя словы набылі канкрэтнае ўвасабленне: кожны юнак ці дзяўчына пры жаданні можа атрымаць вышэйшую адукацыю, дзяржава забяспечвае тых, хто вучыўся за бюджэтныя сродкі, гарантаваным першым месцам працы, аказвае пад-трымку маладым сем’ям у набыцці жылля. А якія цудоўныя ўмовы ў гарадах і вёсках створаны для развіцця творчых, інтэлектуальных і спартыўных здольнасцяў і разнастайных талентаў. Жыві, вучыся, трэніруйся, захапляйся, развівайся – было б толькі жаданне.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *