COVID-патруль на вахце. Ляхавічане паспелі сустрэць на вуліцах рабят у фірменных чырвоных куртках БРСМ

Некаторыя ляхавічане паспелі ўжо сустрэць на вуліцах райцэнтра рабят у фірменных чырвоных куртках БРСМ – маладзёжны «COVID-патруль».

Валанцёры Ляхавіцкага аграрнага каледжа працуюць у месцах масавага знаходжання людзей. Мэта такой вахты, расказвае першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Марозава, – інфармацыйна-прафілактычная: нагадаць землякам пра неабходнасць выканання санітарна-эпідэміялагічных правілаў і пра плюсы вакцынацыі. У дадатак да карыснай размовы юнакі і дзяўчаты ўручаюць прахожым тэматычныя памяткі, дзе падрабязна выкла-дзена, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад захворвання.


«COVID-патруль» на дзяжурстве штодзённа. І дапамагае не толькі тэарэтычна. Па першым сігнале гатовы па заказе набыць прадукты харчавання для пажылых землякоў, забраць рэцэпт з паліклінікі ці дапамагчы аплаціць камунальныя паслугі. Калі такая неабходнасць існуе, людзі шаноўнага ўзросту могуць патэлефанаваць па нумары гарачай лініі райкама БРСМ – 6-59-01 з 8 да 19 гадзін у будныя дні і ў суботу з 8 да 18 гадзін. У гэтых пытаннях БРСМ цесна супрацоўнічае з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва райкама БРСМ.