Алісы з Ляхавіччыны. Сярэдні ўзрост кастрычніцкіх нявест — 28 гадоў

У кастрычніку ў аддзеле загса райвыканкама шлюб зарэгістравалі сем сямейных пар, расказала «ЛВ» начальнік аддзела Вольга Новік.

Сярэдні ўзрост кастрычніцкіх нявест 28 гадоў, жаніхоў – на тры гады старэйшы. Самы малады жаніх –  23-гадовы, а нявесце 18. Мужам і жонкай сталі 41-гадовы ляхавічанін і 48-гадовая зямлячка.
Другі месяц восені на Ляхавіччыне стаў часам нараджэння 11 малышоў – сямі дзяўчынак і чатырох хлопчыкаў. Самая прадстаўнічая сярод іх Ева, якая нарадзілася вагой 4150 грамаў і ростам 56 сантыметраў. А вось Аліса – сапраўдная дзюймовачка –  яе вага 2230 грамаў пры росце 47 сантыметраў. Дзяўчынкі ў сям’і першынцы.
Першае дзіця зарэгістравана ў трох сем’ях, другое – у пяці. Дзве сям’і ў кастрычніку атрымалі мнагадзетны статус. У адной сям’і нарадзілася пятае дзіця.
Сярод дзявочых імёнаў у топе Алісы, называлі бацькі дочак і іншымі прыгожымі імёнамі: Арына, Рада, Паліна, Мілана.
Хлопчыкаў назвалі Фелікс, Арцём, Максім і Данііл.
Дарэчы, аддзел загса па-ранейшаму на час рамонту знаходзіцца ў будынку райвыканкама ў кабінеце 113А.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.