НАСУСТРАЧ УНС: 2006 ГОД. 2-3 сакавіка 2006 года адбыўся трэці Усебеларускі народны сход. Дзяржава для народа

Два дзесяцігоддзі назад 2–3 сакавіка ў Мінску пад лозунгам «Дзяржава для народа» прайшоў III Усебеларускі народны сход. Форум сабраў 2,5 тысячы дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія адобрылі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006–2010 гады.
Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце Усебеларускага народнага сходу, на трэцім УНС было адзначана, што краіна падышла да чарговага форуму з дастойнымі вынікамі, выкананы важныя паказчыкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця
на 2001–2005 гады. Усё, што запланавана на ІІ УНС, рэалізавана.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сваім
дакладзе падчас УНС звярнуў увагу, што выпрацаваны курс развіцця краіны аказаўся правільным. І па-
цвярджэнне таму – высокія тэмпы эканамічнага росту. А сітуацыя, якая склалася ў краіне на той час, і ёсць сведчанне паспяховасці. Калі азірнуцца на 20 гадоў назад, то можна ўбачыць, што за 2001–2005 гады жыццёвы ўзровень насельніцтва значна павысіўся.
У Беларусі не толькі захавалі, але і ўмацавалі сістэму дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі розных катэгорый насельніцтва. Стабільны рост прадоўжыў валавы ўнутраны прадукт, які вырас больш чым на 43 працэнты. У 2005 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы дзяржава накіравала амаль у два разы больш сродкаў, чым у 2000 годзе. Капітальныя ўкладанні ў інвестыцыі, накіраваныя ў
сельскую гаспадарку, павялічыліся амаль у 4 разы, у прамысловасць –
у 2 разы, у транспарт – у 2 разы, у жыллёвае будаўніцтва – амаль у 1,5 раза.
У дакладзе падчас ІІІ УНС Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Мы зрабілі нашу краіну не толькі суверэннай, але і эканамічна незалежнай, што значна складаней». Што тычыцца перспектыў на 2006–2010 гады, то сярод абазначаных арыенціраў і прыярытэтаў значыліся: усебаковае развіццё чалавека, рост рэальных даходаў насельніцтва, інавацыйнае развіццё эканомікі, энерга- і рэсурсазберажэнне, рост экспарту і павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, развіццё аграпрамысловага комплексу і адраджэнне вёскі, жыллё і развіццё малых гарадоў. Ставілася задача кардынальнага павышэння якасці жыцця людзей.
Сведкамі гэтых слоў на ІІІ Усебеларускім народным сходзе былі 2,5 тысячы прадстаўнікоў з усіх раёнаў Беларусі – кіраўніцтва краіны, мясцовых органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый.
У раёнцы за 1 лютага 2006 года ў матэрыяле «Дэлегат – гэта
гучыць адказна» паведамлялася: «У суботу ў вялікай зале Дома Саветаў адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні дэлегатаў на III Усебеларускі народны сход. У ім прынялі ўдзел 172 чалавекі, якіх папярэдне выбралі ў 51 працоўным калектыве раёна». Сход аднагалосна выбраў дэлегатаў ІІІ УНС. Ляхавіччыну прадстаўлялі спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама, старшыня абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Генадзій Каняеў, старшыня райвыканкама Іван Клішэўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, дырэктар Ляхавіцкага кансервавага завода Леанід Лейчанка, дырэктар Ляхавіцкага льнозавода Аляксандр Бурбіцкі, Герой Сацыялістычнай Працы Генрых Траццяк, старшыня
СВК «Дарава» Уладзімір Пятроўскі, даярка СВК «Шлях новы»
Валянціна Сцяблова, настаўніца пачатковых класаў гімназіі
Наталля Лук’янчык, трактарыст РСУП «Нача» Уладзімір Шклянік.
Сёння нашы землякі дзеляцца сваімі ўражаннямі.
ФАКТ
На пачатку сакавіка 2006 года Мінск прымаў падзею дзяржаўнай важнасці. Падзея, якую чакалі беларусы, бо менавіта падчас яе вызначаўся вектар развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.
2–3 сакавіка адбыўся III Усебеларускі народны сход пад лозунгам «Дзяржава для народа». 2,5 тысячы дэлегатаў з’ехаліся ў сталіцу з усіх куткоў Беларусі. Вектарамі новай пяцігодкі былі аб’яўлены ўсебаковае развіццё чалавека, рост рэальных даходаў насельніцтва, інавацыйнае развіццё эканомікі, энерга- і рэсурсазберажэнне, рост экспарту і павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі, развіццё аграпрамысловага комплексу і адраджэнне вёскі, будаўніцтва жылля і развіццё малых гарадоў.
Леанід ЛЕЙЧАНКА:
– Мне пашчасціла быць сведкам тых падзей, не пабаюся сказаць, лёсавызначальных для нашай краіны. Быў сярод запрошаных гасцей ІІІ Усебеларускага народнага сходу. Якая атмасфера панавала! Краіна плённа завяршыла чарговую пяцігодку, нямала дасягненняў занеслі ў залік розныя галіны вытворчасці. Было прыемна чуць пра поспехі беларускіх вытворцаў і адчуваць, што ў агульным выніку Беларусі ёсць і заслуга работнікаў Ляхавіцкага кансервавага завода. На пачатку
ХХІ стагоддзя наша прадпрыемства ўпэўнена развівалася, год за годам прымнажала вынікі. Штогод прырост выпускаемай прадукцыі складаў па 10–12 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Ляхавіцкая кансерваваная прадукцыя карысталася попытам не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. ІІІ Усебеларускі народны сход для мяне быў хвалюючым і ў асабістым плане. Указам Прэзідэнта краіны я быў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Не перадаць словамі эмоцыі, калі Прэзідэнт асабіста ўручыў дзяржаўную ўзнагароду. Такое ў памяці застаецца назаўжды. Калі вярнуўся дамоў, канешне, падзяліўся эмоцыямі, пачутым і ўбачаным з завадчанамі. І падзякаваў ім за тое, што ў маёй узнагародзе ёсць і іх заслуга. Разам працавалі, выпускаючы якасную і запатрабаваную прадукцыю.
Наталля ЛУК’ЯНЧЫК:
– За час настаўніцтва неаднойчы ўдзельнічала ў знакавых форумах і мерапрыемствах, у тым ліку, рэспубліканскага ўзроўню. Але
ІІІ Усебеларускі народны сход вылучаўся ўзроўнем арганізацыі, маштабнасцю, магчымасцю пазнаёміцца і пагаварыць з вялікай колькасцю цікавых людзей. Але самае галоўнае – убачыць Прэзідэнта і пачуць яго натхняльнае выступленне. Тады Кіраўнік дзяржавы паабяцаў захаваць і прымножыць усё тое, чым багата Беларусь. І так атрымалася на самай справе. Беларусь сёння – краіна магчымасцей, галоўнае, каб было жаданне імі карыстацца. У пашане чалавек працы, у краіне клапоцяцца пра грамадзян пажылога ўзросту, інвалідаў, для дзяцей і моладзі адчынены ўсе дзверы. Падчас форуму я працавала ў складзе лічбавай камісіі.
Пасля завяршэння работы сходу запомніліся і сустрэчы ў працоўных калектывах. Мы, дэлегаты УНС ад Ляхавіцкага раёна, дзяліліся ўражаннямі, атрыманымі ад выступлення Кіраўніка дзяржавы, канешне, расказвалі пра планы на новую пяцігодку. Як педагога, бясспрэчна, зацікавілі прыярытэты ў адукацыі – развіццё дашкольнай і павышэнне якасці сярэдняй адукацыі. Як жанчына, маці ўважліва слухала Прэзідэнта,
які сярод асноўных задач, што стаяць перад грамадствам, назваў павышэнне нараджальнасці, зніжэнне смяротнасці, умацаванне інстытута сям’і. Таксама Прэзідэнт гаварыў пра павышэнне якасці
медыцынскай дапамогі, стварэнне новых медыцынскіх цэнтраў.
І сёння мы сведкі ўсіх гэтых сацыяльных пераўтварэнняў. І яшчэ,
усе дэлегаты ІІІ Усебеларускага народнага сходу атрымалі падарункі.
І па сёння карыстаюся падарункавым экзэмплярам кнігі пра Беларусь.

